Галоўная

BarRokka – гурт, які быў заснаваны ў снежні 2015 года Лізаветай Леўчык. У склад гурта ўваходзяць такія інструменты, як фартэпіана, скрыпка, баян, кантрабас і бубны. У сваёй творчасці гурт схіляецца да тангавага гучання, з уласцівым стылю запалам і драматызмам. Але песні BarRokka не абмежаваны толькі гэтым і можна пачуць і іншыя стылі. Мова выканання песен пераважна беларуская, вершы аўтарскія, але сустракаюцца і песні на вершы беларускіх і рускіх паэтаў.

Кліпы

Музыка